Хоўхлаўскі сельсавет (Маладзечанскі раён)
Хо́ўхлаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хоўхлава. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Сугваздаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзена вёска Пекары[1], 3 жніўня 1954 года з Дорскага сельсавета Валожынскага раёна — вёска Абухаўшчына[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)[3]. У 2004 годзе скасаваны вёскі Крыжы-Луг і Палуйкі. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі) і Хажоўскага (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) сельсаветаў[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1094 чалавекі[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia