Гаранскі сельсавет (Мінскі раён)
Гара́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Наваселле. Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Заслаўскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навадворскага і Траскоўшчынскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Гарані. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Мінскага раёна. 8 лютага 1982 года ў склад Хацежынскага сельсавета перададзены вёскі Малашкі і Рыжыкі[2]. 6 снежня 2019 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Наваселле[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5555 чалавек[4], з іх 92,8 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (48 населеных пунктаў) — 6210 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia