Самахвалавіцкі сельсавет
Самахва́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. пасёлак) Самахвалавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Менска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гатаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Кацягі, Плябанцы, Пярэсека, Чурылавічы і пасёлак Калініна)[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3454 чалавекі[2], з іх 89,5 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4354 чалавекі[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia