Генадзь Васілевіч Рымскі
Генадзь Васільевіч Рымскі (19 верасня 1936, Сталінград — 23 жніўня 2000, Мінск) — беларускі вучоны і педагог, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, перакладчык мастацкай літаратуры. БіяграфіяНарадзіўся 19 верасня 1936 годзе ў Сталінградзе ў сям’і інжынера трактарнага завода і настаўніцы рускай мовы і літаратуры. У 1946 годзе пераехаў у Беларусь. Пасля заканчэння мінскай СШ № 11 стаў курсантам Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага радыётэхнічнага вучылішча (горад Гатчына). У вучылішчы пачаў займацца навуковай працай. З 1960 года працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі: старшым інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам лабараторыі. У 1965—1966 гады адным з першых у СССР распрацоўваў аўтаматычныя прылады распазнавання і ўводу ў ЭВМ графічнай інфармацыі складанай формы. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне аўтаматычнага кіравання. У 1970 годзе перайшоў у Мінскі радыётэхнічны інстытут на пасаду дацэнта. У 1972—1973 гадах праходзіў навуковую стажыроўку ў Джорджтаўнскім (горад Вашынгтон) і Каліфарнійскім (горад Лос-Анжэлес) універсітэтах. У 1979 годзе абраны загадчыкам кафедры. У 1980 годзе ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя М. Э. Баўмана абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Агульная тэорыя каранёвых траекторый і аўтаматызацыя даследаванняў сістэм кіравання на яе аснове». У 1997 годзе быў прызнаны «Чалавекам года 97». У 1998 годзе Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўключыў яго ў лік 2000 выдатных вучоных свету XX ст. Памёр 23 жніўня 2000 года ў Мінску. Навуковыя працы
Усяго Генадзь Рымскі апублікаваў каля 300 навуковых прац. У 1994 годзе ўзначаліў аддзел тэхнічных навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі, дзе з яго ўдзелам былі распрацаваны важнейшыя нарматыўныя дакументы па атэстацыі навуковых і педагагічных кадраў і ўкаранёны камп’ютарныя інфармацыйныя тэхналогіі. З 1956 года стаў перакладаць творы беларускіх паэтаў на рускую мову. У 1998 годзе ў Маскве выйшла кніга «Беларуская лірыка XIX—XX стагоддзяў у перакладах Генадзя Рымскага» (выдавецтва Літаратурнага інстытута імя М. Горкага). Гэтае выданне стала прыкметнай з’явай у культурным жыцці двух брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Гэта — першая за апошнія 12 гадоў прадстаўнічая кніга перакладаў многіх беларускіх паэтаў, выдадзеная ў Маскве. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia