Генадзь Мікалаевіч Праневіч
Генадзь Мікалаевіч Праневіч (нар. 3 кастрычніка 1950, в. Жарабковічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 26 красавіка 2017) — беларускі літаратурны крытык, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па праблеме ўзаемасувязі сярэднявечнай і новай беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт[1]. БіяграфіяНарадзіўся 3 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Жарабковічы Ляхавіцкага раёна[1]. Працаваў токарам на Брэсцкі завод «Газаапарат», рабочым у «Аблміжкалгаспраекце» у Брэсце[1]. Скончыў у 1974 годзе беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. У 1976—1978 гадах выкладчык беларускай і рускай літаратуры, намеснік дырэктара Брэсцкага СГПТВ-65 будаўнікоў. У 1978—1980 гадах на партыйнай рабоце[1]. У 1983 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1983—2017 гадах выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, дацэнт, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства[1]. У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Літаратура сярэдневяковай Беларусі і станаўленне класічнай мастацкай традыцыі ў паэзіі Янкі Купалы». У 2000 годзе скончыў дактарантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі[1]. Стажыраваўся ў 1999 і 2002 гадах у Інстытуце польскай філалогіі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў)[1]. У 1994—2004 гадах старшыня Брэсцкага аддзялення Грамадскай арганізацыі «Фонд імя Льва Сапегі»[1]. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы ў 1995 годзе. Памёр 26 красавіка 2017 года. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: літаратура сярэднявечнай Беларусі, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах, біяграфія і погляды Льва Сапегі[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia