Генадзь Сцяпанавіч Грак
Генадзь Сцяпанавіч Грак (25 жніўня 1938, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар. Біяграфія1956—1961 — Мінскае мастацкае вучылішча. 1970—1976 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi. З 1967 пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках. З 1977 — член Саюзу мастакоў Беларусі. Выкладаў на кафедры графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытута. З 1989 узначальвае Беларускі народны клуб экслібрысістаў. Выканаў больш 600 экслібрысаў, прысвячаных не толькі гістарычным асобам — Францыску Скарыну, Сяргею Ясеніну, Тарасу Шаўчэнку, але і для сучасных пісьменнікаў, мастакоў, лекараў і настаўнікаў. Эстампы, кніжныя ілюстрацыі, графіка малых формаў і экслібрысы Грака экспанаваліся ў ЗША, Англіі, Бельгіі. Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia