Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч
Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (23 лютага 1965, Марохарава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 2021, Мінск) — беларускі ваенны і дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 23 лютага 1965 года ў в. Марохарава Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1986 годзе з адзнакай скончыў Кіеўскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Маскоўскую ваенна-дыпламатычную акадэмію, у 1996 годзе — навучальныя курсы МЗС ФРГ для маладых дыпламатаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У 1986—1995 гадах — служба ва Узброеных Сілах СССР / Рэспублікі Беларусь. У 1995—1997 гадах — трэці сакратар, першы сакратар упраўлення краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы. У 2000—2003 гадах — саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД МЗС Рэспублікі Беларусь. У 2003—2009 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе (Латвійская Рэспубліка). У 2009—2015 гадах — пасол па асобых даручэннях МЗС Рэспублікі Беларусь. З 25 чэрвеня 2015 года па 19 лістапада 2020 года[1] быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Валодаў нямецкай і іспанскай мовамі. Памёр 14 сакавіка 2021 года ад каранавіруснай інфекцыі[2]. Быў жанаты, меў дачку Таццяну. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia