Эміль Канстанцінеску
Эміль Канстанцінеску (рум.: Emil Constantinescu, 19 лістапада 1939, Тыгіна, цяпер — Бендэры) — Прэзідэнт Румыніі у 1996—2000 гадах. БіяграфіяГеолаг. З 1966 года выкладаў на геалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта, дзе неўзабаве таксама заняў пасаду сакратара па прапагандзе ўніверсітэцкага камітэта РКП. Пасля Румынскай рэвалюцыі 1989 года стаў адным з заснавальнікаў Грамадзянскага саюза — адной з найбольш аўтарытэтных праваабарончых арганізацый Румыніі, якая супрацьстаяла былым актывістам Румынскай камуністычнай партыі і агентам Секурытатэ ў іх спробах вярнуцца да ўлады. У 1992 годзе абраны прэзідэнтам Бухарэсцкага ўніверсітэта, быў кандыдатам у Прэзідэнты Румыніі, аднак прайграў іх у другім туры. Абраны прэзідэнтам у 1996 годзе. У шлюбе з 1964 года. Жонка Надзя — юрыст, ёсць сын Драгаш і дачка Нарына, а таксама двое ўнукаў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia