Георгій Аляксеевіч Карант

Георгій Аляксеевіч Карант
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1947(1947-06-01) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна БССР, Рэспубліка Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі піяніст
Інструменты фартэпіяна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Георгій Аляксеевіч Карант (1 чэрвеня 1947, Дзяржынаўка, Шэмахінскі раён, Азербайджан) — беларускі піяніст. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе Азербайджанскую кансерваторыю. З 1971 года — канцэртмайстар Беларускай кансерваторыі, з 1976 года — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.

Прафесійная дзейнасць

Зрабіў вялікі ўклад у падрыхтоўку оперных спектакляў беларускіх кампазітараў: «Джардана Бруна» і «Візіт дамы» С. Картэса, «Сівая легенда» Д. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера, «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, шэрагу класічных опер. Выступае ў канцэртах з вядомымі беларускімі вакалістамі.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya