Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі
Георгій Сяргеевіч Таміло́ўскі[1] (3 ліпеня 1913, Мінск — 1 верасня 1990, Іжэўск) — Герой Савецкага Саюза (1943). Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 151-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі (13-я армія Цэнтральны фронт). Палкоўнік. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве. БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу, школу фабрычна-заводскага вучнёўства ў Гомелі. Працаваў на лесапільным заводзе, на чыгунцы ва Узбекістане. У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1934 годзе скончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. З чэрвеня 1944 года палкоўнік Тамілоўскі намеснік камандзіра 211-й Чарнігаўскай стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі, у Карпатах, вызваленні Чэхаславакіі. . Пасля вайны Г. С. Тамілоўскі працягваў службу ў арміі. У 1949 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1954 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага Штаба. З 1959 года палкоўнік Тамілоўскі ў адстаўцы. Жыў у сталіцы Удмурцііі горадзе Іжэўску. Працаваў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia