Георг Агрыкала
![]() Георг Агрыкала[4] (лац.: Georgius Agricola, сапраўднае імя ням.: Georg Pawer — Георг Павер, Паўэр або Баўэр, літаральна: селянін; 24 сакавіка 1494 — 21 лістапада 1555) — нямецкі вучоны, які лічыцца адным з бацькоў мінералогіі. БіяграфіяГеорг Паўэр нарадзіўся 24 сакавіка 1494 года ў саксонскага горадзе Глаўхаў. З 1514 па 1518 вучыўся філалогіі у Лейпцыгскім універсітэце ў прафесара Петэра Мазелануса, гуманіста, паслядоўніка Эразма Ратэрдамскага. У 1518—1522 гг. быў рэктарам школы ў Цвікаў. З 1521 вывучаў у Лейпцыгу медыцыну, затым у 1523—1524 г. займаўся ў універсітэтах Балонні і Падуі. У 1527 годзе пасяліўся ў якасці практычнага ўрача ў Іаахімстале ў Багеміі. Перасяліўшыся У 1531 г. у Хемніц, ён цалкам прысвяціў сябе горнай справе, атрымаў ад курфюрста Морыца гадавое ўтрыманне і гатовую кватэру, а пасля заняў у Хемніцы месца гарадскога ўрача і быў бургамістрам. Агрыкала быў першым сістэматычным мінералогам ў Германіі. Прымаючы пад увагу марфалагічныя прыкметы выкапняў, ён бачыў простыя і складаныя мінералы і падзяляў першыя на землі, канкрэцыі, камяні і металы. Гэтая сістэма лягла ў падмурак усіх далейшых мінералагічных работ да XVIII стагоддзя ўключна. Вучоны сканаў 21 лістапада 1555 г. у Хемніцы. Сачыненні і выданні
Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia