Герніцкі сельсавет

Герніцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шчучынскі раён
Уключаў 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Гернікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 лютага 1961

Ге́рніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Старыя Гернікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Касцянеўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Карабкі, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі і Старыя Гернікі) і Лядскага (12 населеных пунктаў: вёскі Амбілеўцы, Калечыцы, Краснае, Ляшчанка, Сагайдакі, Салагубаўцы, Старадворцы, хутары Дубняк, Куверкі, Растоўшчына, Трынаколь і Тэльмоўшчына) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Крыніцы

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya