Доўгаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
До́ўгаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгае. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Саваўшчынскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Саваўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Доўгаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Доўгае[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жалудоцкага (8 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Дубялі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло і Саваўшчына) і Орлеўскага (6 населеных пунктаў: вёскі Доўгая, Крупялі, Ліпічна, Пашыцы, Прэціма і Старынкі) сельсаветаў[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia