Гетэракісы

Гетэракісы

Heterakis vesicularis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heterakis Schrank, 1790


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  65464

Гетэракісы (Heterakis) — род паразітычных круглых чарвей сямейства гетэракіды (Heterakidae).

Апісанне

Прадстаўнікі гэтага роду — драбнюткія круглыя чарвякі даўжынёй усяго 1 см, якія заражаюць розныя віды птушак, уключаючы свойскіх кур, індыкоў, качак, гусей, рабчыкаў, цацарак, курапатак, фазанаў і перапёлак.

Нематоды бялёсага колеру, цыліндрычнай формы, з тонкімі падоўжнымі баразёнкамі па ўсім целе. Абалонка цела прадстаўляе сабой бялковы пласт, званы куцікулай. Пярэдні канец — гэта рот з выразна выяўленымі вуснамі, а задні праход адкрываецца ў кірунку задняга канца. Яны адрозніваюцца выражаным палавым дымарфізмам. Самцы карацейшыя і драбнейшыя, з прамымі тупымі хвастамі, а самкі буйнейшыя і даўжэйшыя, з выгнутымі хвастамі. Усе яны дэманструюць прамы жыццёвы цыкл.

Віды

У склад роду ўваходзіць каля 10 відаў, але класіфікацыя часта неадназначная з-за іх блізкага падабенства, таму паўстаў шэраг сінонімаў. Heterakis gallinarum Schrank, 1788; Heterakis isolonche von Linstow, 1906; і Heterakis dispar Schrank, 1870 з’яўляюцца найбольш вывучанымі відамі з пункту гледжання распаўсюджанасці, патагеннасці і біялогіі. Яны жывуць у прасвеце сляпой кішкі гаспадара[1].

Значэнне

Выклікаюць надулярны тыфліт  (англ.), дыярэю, знясіленне і смерць[2]. Heterakis gallinarum з’яўляецца найбольш вядомым відам і найбольш важным, паколькі ён пераносіць прасцейшага паразіта віду Histomonas meleagridis у птушак[3][4].

Хранічная інвазія прадстаўнікоў гетэракідаў (Heterakidae), у тым ліку і прадстаўнікоў роду гетэракісы называюць гетэракідоз.

Крыніцы

  1. Permin A & Hansen JW (1998). The Epidemiology, Diagnosis and Control of Poultry Parasites. Food and Agriculture Organization of the United Nations, Rome, Italy, pp. 29-30. ISBN 92-5-104215-2
  2. Kaufmann, J (1996). Parasitic Infections of Domestic Animals: A Diagnostic Manual. Birkhäuser Verlag AG, Basel, Switzerland, p. 423. ISBN 3-7643-5115-2
  3. Everett E. Lund, Anne M. Chute, Gary C. Wilkins THE WILD TURKEY AS A HOST FOR Heterakis gallinarum AND Histomonas meleagridis(англ.) // Journal of Wildlife Diseases. — 1975-07. — В. 3. — Т. 11. — С. 376–381. — ISSN 0090-3558. — DOI:10.7589/0090-3558-11.3.376
  4. Beatriz Brener, Rogério Tortelly, Rodrigo Caldas Menezes, Luís C Muniz-Pereira, Roberto Magalhães Pinto Prevalence and pathology of the nematode Heterakis gallinarum, the trematode Paratanaisia bragai, and the protozoan Histomonas meleagridis in the turkey, Meleagris gallopavo // Memórias do Instituto Oswaldo Cruz. — 2006-09. — В. 6. — Т. 101. — С. 677–681. — ISSN 0074-0276. — DOI:10.1590/S0074-02762006000600017

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya