ГетэракідозГетэракідоз — хранічнае інвазійнае захворванне свойскай птушкі, выкліканае нематодамі, што адносяцца да сямейства гетэракідаў (Heterakidae). Часцей за ўсё сустракаецца ў курэй (узбуджальнік — Heterakis gallinarum), індыкоў, цацарак, фазанаў, зрэдку ў гусей і качак. На гетэракідоз часцей за ўсё хварэе маладняк. АпісаннеГетэракісы (Heterakis) — дробныя чэрві даўжынёй 5 — 12 мм, паразітуюць у сляпых адростках кішак. Яйцы выспяваюць у вонкавым асяроддзі без прамежкавых гаспадароў. Свойскія птушкі заражаюцца пры заглынанні з вадой або кормам, забруджанымі лічынкамі нематод, якія дасягнулі стадыі інвазіі. Нематоды паразітуюць у арганізме птушкі 10-12 месяцаў. У заражанай гетэракідозам птушкі парушаецца стрававальная дзейнасць, узнікаюць запоры, зніжаецца вага і яйканоскасць. Кураняты не растуць, часам гінуць. Дыягназ ставіцца шляхам даследавання кала і выяўлення гельмінтаў у сляпой кішцы. Лячэнне і прафілактыкаДля лячэння птушцы даюць фенаціязін. Для прафілактыкі куранят вырошчваюць асобна ад курэй, часта прыбіраюць куратнікі, праводзяць дэгельмінтызацыю. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia