Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана
Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Англіі. Корнуал і Заходні Дэван у пачатку XIX стагоддзя забяспечвалі 2/3 сусветнай вытворчасці медзі. Руднікі і машынныя залы, плавільныя печы і глыбокія шахты, новыя рабочыя гарады і прыватныя домаўладанні, парты і гавані, падсобныя прадпрыемствы — ландшафты гэтага раёна змяніліся пад уплывам хуткага развіцця прагрэсіўных метадаў здабычы волава і медзі. Дасягненні Корнуала і Заходняга Дэвана паўплывалі на распаўсюджанне горнай справы ва ўсім свеце і сталі важкім укладам у прамысловую рэвалюцыю Англіі. У 1860-х гг. здабыча ў гэтых месцах практычна спынілася, але спецыялісты працягнулі развіваць горнашахтную справу ў Паўднёвай Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У многіх краінах дагэтуль працягваюць дзейнічаць машынныя залы, пабудаваныя і абсталяваныя па карнуольскім узоры. Прадстаўляе цікавасць таксама мясцовы фальклор — павер’і пра духаў, якія могуць дапамагаць у пошуку багатых жылаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia