Сент-Кілда
Сент-Кілда (англ.: St Kilda) — архіпелаг вулканічнага паходжання, размешчаны ў Атлантычным акіяне ў 70 км ад Гебрыдскіх астравоў і недалёка ад паўночна-заходніх берагоў Шатландыі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У яго ўваходзяць чатыры маленькія астравы: Хірта, Дан, Соўэй і Борэрэй. Гэты аб’ект славуты самымі высокімі ў Еўропе ўцёсамі. Акрамя таго, на архіпелагу размяшчаецца найбуйнейшая ў Паўночнаатлантычным рэгіёне калонія марскіх птушак. Напрыклад, на мясцовых скалах гняздуюцца болей за 60 тыс. пар паўночнага баклана. Астравы Сент-Кілда ненаселеныя з 1930 г. Аднак на працягу каля 2000 гадоў на ніх жылі людзі, якія збіралі пух і яйкі марскіх птушак, разводзілі скот і займаліся земляробствам. Унікальная экасістэма архіпелага не пацярпела ад дзейнасці чалавека і захавалася ў непарушным стане. Для яе аховы ў 1986 г. на тэрыторыі архіпелага быў створаны запаведнік. Пазней па прычыне культурнай каштоўнасці ён быў аднесены да катэгорыі «культурны ландшафт».
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia