Грычынавічы
Грычы́навічы[1] (трансліт.: Hryčynavičy, руск.: Гричиновичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 49 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 21 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 176 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа ўсходзе Беразняцкі канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая вуліца, На поўдні паралельна асноўнай праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкам павеце Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхоцкая ўласнасць. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1839 годзе вёска ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца як паселішча ў Ленінскім царкоўным прыходзе. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі 200 двароў і забілі 76 жыхароў. 34 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia