Ленінскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Ленін. Плошча 222,70 км²[1]. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сцяблевіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малыя Сцяблевічы. 9 студзеня 1952 года гарадскі пасёлак Леніна быў пераўтвораны ў вёску, яго тэрыторыя ўключана ў склад сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі, а цэнтр перанесены ў Леніна[2]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цімашэвіцкага сельсавета[3]. Пасля скасавання Ленінскага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Юркевіцкага сельсавета перададзены вёскі Наваленін і Сукачы, у склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1409 чалавек[6], з іх 97,9 % — беларусы, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 970 чалавек[8]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia