Гідраграфічная экспедыцыя Паўночнага Ледавітага акіяна (1910—1915)![]() Гідраграфічная экспедыцыя Паўночнага Ледавітага акіяна (1910—1915) была арганізавана дзеля распрацоўкі і засваення Паўночнага марскога шляху. У яе складзе было два ледакольныя параходы — «Вайгач» і «Таймыр». Кіраваў экспедыцыяй Барыс Андрэевіч Вількіцкі. Экспедыцыя прасоўвалася паўночнай акваторыяй з усходу на захад. Гэтая экспедыцыя выканала апісанне паўночнага ўзбярэжжа Усходняй Сібіры і многіх астравоў, сабрала вялікую колькасць дадзеных пра плыні, лёдавое становішча, клімат і магнітныя з'явы. Гідраграфічная экспедыцыя Паўночнага Ледавітага акіяна ў 1913 годзе адкрыла Зямлю Імператара Мікалая II (цяпер Паўночная Зямля), што стала апошнім значным геаграфічным адкрыццём на зямным шары. План экспедыцыі быў распрацаваны пры актыўным удзеле А. В. Калчака і Ф. А. Мацісана. Штат экспедыцыі быў укамплектаваны баявымі маракамі. Зборы біялагічных і геалагічных калекцый ужыццяўлялі ваенныя лекары Л. М. Старакадамскі (на «Таймыры») і Э. Е. Арнольд (на «Вайгачы»). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia