Соф’я Фёдараўна Калчак
Соф’я Фёдараўна Калчак (руск.: Софья Фёдоровна Колчак; 1876, Камянец-Падольскі — 1956, Францыя) — жонка адмірала Аляксандра Калчака. У яе гонар у Паўночным Ледавітым акіяне названы востраў Соф’і (Карскае мора, архіпелаг Нордэншэльда)[1] і мыс Соф’і (Усходне-Сібірскае мора, востраў Бенета)[2]. Дзявочае прозвішча — Амі́рава. БіяграфіяСоф’я Амірава нарадзілася ў 1876 годзе ў губернскім горадзе Камянец-Падольскі. Яе бацька — сапраўдны стацкі саветнік Фёдар Васільевіч Аміраў — быў начальнікам Падольскай казённай палаты[3]. Памёр у 1889 годзе[4], чакаючы прызначэння на пасаду губернатара Падольскай губерні, якой фактычна кіраваў у апошнія гады свайго жыцця[5]. Маці — Дар’я Фёдараўна Каменская — была дачкой генерал-маёра Фёдара Каменскага, дырэктара Ляснога інстытута і сястрой вядомага расійскага скульптара Фёдара Фёдаравіча Каменскага. Соф’я была адзінаццатым дзіцем у сям’і (з 12). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia