Далорэс Ібаруры
Далорэс Ібаруры Гомес (ісп.: Dolores Ibárruri Gómez, баскск.: Dolores Ibarruri, вядомая таксама як Пасіянарыя, «Pasionaria»; (9 снежня 1895[1][2][…], Gallarta[d][3] — 12 лістапада 1989[4][1][…], Мадрыд[5]) — дзяячка іспанскага і міжнароднага камуністычнага руху, актыўная ўдзельніца рэспубліканскага руху ў гады Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў, затым дзяячка эмігранцкай апазіцыі дыктатуры Франка. На працягу доўгага часу жыла ў СССР (у пачатку 1960-х гадоў атрымала савецкае грамадзянства), а яе адзіны сын, Рубен, уступіў у Чырвоную Армію і загінуў у бітве пад Сталінградам у 1942 годзе. У 1942—1960 гады — генеральны сакратар, а з 1960 года да канца жыцця — старшыня Камуністычнай партыі Іспаніі. Пасля смерці Франка і легалізацыі партый пры Хуане Карласе I вярнулася ў Іспанію і ў 1977 годзе абраная дэпутатам картэсаў. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia