Даля Грынкявічуце
Да́ля Грынкявічуце (літ.: Dalia Grinkevičiūtė; 28 мая 1927, Коўна, Літва ― 5 снежня 1987, Каўнас, Літоўская ССР) ― літоўская доктарка, пісьменніца і дысідэнтка[3]. БіяграфіяНарадзілася ў Коўне, навучалася ў мясцовай жаночай гімназіі. У 1941 годзе Даля была саслана з сям’ёй у Алтайскі край. У 1942 годзе сасланыя ў Трафімаўск у Паўночнай Якуціі. Адлучаны ад астатніх членаў сям’і бацька Далі памёр недзе на Урале[4]. У 1949 годзе разам з маці ўцякла ў Літву. На працягу года яны хаваліся ў дамах сваіх сяброў і сваякоў у Каўнасе. Яе маці памерла і была пахавана ў гэты перыяд. Далю ж паўторна арыштавалі і адправілі ў лагер Унжлаг у Сухабязводным (Горкаўская вобласць). У 1953 годзе яна зноў была адпраўлена ў Якуцію, але ў наступным годзе, у сувязі з «адлігай» пасля смерці Сталіна, яна атрымала права вывучаць медыцыну ў Омску[4]. Вярнуўшыся ў Каўнас, Д. Грынкявічуце працягнула там сваю медыцынскую адукацыю, скончыўшы ў 1960 годзе (ва ўзросце 33 гадоў) мясцовую медыцынскую навучальню. Яна ўладкавалася доктаркай у мястэчку Лаўкува (Шылальскі раён). Грынкявічуце працавала там да 1974 года, калі па волі савецкіх уладаў яе звольнілі з працы і пазбавілі службовай кватэры[3]. Яна клапацілася пра іншых ссыльных, запісвала ўспаміны. Даля Грынкявічуце памерла ва ўзросце 60 гадоў у 1987 годзе і была пахавана на Эйгуляйскіх могілках у Каўнасе[5]. ТворчасцьД. Грынкявічуце пакінула дзве версіі сваіх успамінаў. Першыя, няпоўныя, але больш падрабязныя, былі напісаны ў 1949—1950 гадах. Яны былі схаваны ў слоіку ў садзе ля дому, дзя жыла Грынкявічуце, знойдзеныя ў 1991 годзе. Тэкст быў расшыфраваны і апублікаваны Ваенным музеям Вітаўта Вялікага ў 1996 годзе[6]. Другая версія ўспамінаў была апублікавана ў расійскім дысідэнцкім выдавецкім выданні «Память» у 1979 годзе. У Літве яе ўспаміны былі ўпершыню апублікаваныя ў 1988 годзе. Яны былі перакладзены на англійскую мову і выдадзеныя ў часопісе Lituanus у 1990 годзе[7]. Цяпер успаміны Далі Грынкявічуце ўваходзяць у школьную праграму па літаратуры ў Літве[6]. У 2022 годзе беларуская паэтэса і перакладніца Ванда Мартынш душ Рэйш пераклала на беларускую мову галоўны твор літоўскай дысідэнткі «Літоўцы ля Мора Лапцевых». Творы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia