Дамачаўскі раён
Дамачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава. Плошча 0,5 тыс. га. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 1 мая 1940 года на тэрыторыі раёна ўтвораны гарадскі пасёлак Тамашоўка. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 7 сельсаветаў: Дубіцкі, Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі і Чэрскі, гарадскі пасёлак Тамашоўка набыў статус рабочага пасёлка. 10 сакавіка 1954 года рабочы пасёлак Тамашоўка скасаваны. 16 ліпеня 1954 года да раёна далучаны Страдзецкі сельсавет Брэсцкага раёна, скасаваны Дубіцкі, Падлужскі і Прыбараўскі сельсаветы, утвораны Ліпінкаўскі сельсавет, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, Камароўскі сельсавет — у Тамашоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Брэсцкага раёна[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia