Страдзецкі сельсавет
Стра́дзецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Страдзеч. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Страдзеч. 16 ліпеня 1954 года ў склад Гершонскага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і Прылукі, а сам сельсавет перададзены ў склад Дамачаўскага раёна, у склад сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў Дурычы, а сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі[1]. 8 верасня 1959 года, пасля скасавання Дурыцкага сельсавета, вёска Страдзеч была перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2]. 21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу Гершонскага сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі, адміністрацыйным цэнтрам якога стала вёска Страдзеч[3]. У склад сельсавета ўваходзілі 3 вёскі — Заказанка, Прылукі і Страдзеч. 17 верасня 2013 года Страдзецкі сельсавет быў скасаваны, а вёскі былі далучаны да Знаменскага сельсавета[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2192 чалавекі[5], з іх 88,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 3,5 % — украінцы[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia