Даменнае імяДаменнае імя — гэта імя, якое служыць для ідэнтыфікацыі абласцей — адзінак адміністрацыйнай аўтаноміі ў сетцы Інтэрнэт — у складзе бацькоўскіх (вышэйстаячых) абласцей. Кожная з такіх абласцей завецца даменам. Агульная прастора імёнаў Інтэрнэту функцыянуе дзякуючы DNS — сістэме даменных імёнаў. Даменныя імёны даюць магчымасць адрасавання інтэрнэт-вузлоў і размешчаных на іх сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сервераў электроннай пошты, іншых службаў) у зручнай для чалавека форме. Поўнае даменнае імя складаецца з непасрэднага імя дамена і далей імёнаў усіх даменаў, у якія ён уваходзіць, падзеленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя FQDN (скар. ад англ.: Fully Qualified Domain Name — «дакладна вызначанае імя дамена», часам скарачаецца да «поўнае даменнае імя» або «поўнае імя дамена») — імя дамена, якое не мае неадназначнасцей у вызначэнні. Складаецца з імёнаў усіх бацькоўскіх даменаў іерархіі DNS. У DNS і, што асабліва важна, у файлах зоны , FQDN завяршаюцца кропкай (напрыклад, Даменная зона — сукупнасць даменных імёнаў пэўнага ўзроўню, якія ўваходзяць у вызначаны дамен. Напрыклад, зона Віды даменных імёнаўМіжнародныя дамены (gTLD)Агульныя дамены верхняга ўзроўню (gTLD) кіруюцца арганізацыяй ICANN. Інтэрнацыяналізаваныя дамены (IDN)Даменныя імёны, якія ўтрымліваюць сімвалы нацыянальных алфавітаў. IDN верхняга ўзроўню кіруюцца і знаходзіцца пад кантролем ICANN. Нацыянальныя дамены (ccTLD)Нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню (ccTLD) дэлегаваны адпаведным нацыянальным рэгістратарам, якія ўсталёўваюць правілы рэгістрацыі ў іх або самі, або паводле ўказанняў урада. Кіруючай арганізацыяй з'яўляецца IANA. Зарэзерваваныя даменныя імёныДакумент RFC 2606 (Reserved Top Level DNS Names — Зарэзерваваныя імёны даменаў верхняга ўзроўню) вызначае назвы даменаў, якія варта выкарыстоўваць у якасці прыкладаў (напрыклад, у дакументацыі), а таксама для тэсціравання. Акрамя Гл. таксама
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia