Японскія лічбы
Японскія лічбы — сукупнасць запазычанай кітайскай сістэмы ліку і ўласнай японскай, якая ўжываецца для запісу лікаў у сучаснай Японіі. З-за дублявання ўласнай сістэмы ліку запазычанай кітайскай ва ўсіх лікаў ёсць мінімум два чытання: он’ёмі і кун’ёмі. Японскія лічбыЗараз японцы карыстаюцца як арабскімі лічбамі (1, 2, 3), так і кітайскімі іеагліфічнымі (一, 二, 三). Арабскія звычайна выкарыстоўваюцца ў гарызантальным пісьме, а кітайскія — ў вертыкальным.
* Чытанне «мару» (круг) ужываецца пры называнні лічбаў па адной, адным з прыкладаў з’яўляецца назва знакамітай «Крамы 109» у Сібуя: «іці, мару, кю». Яго таксама жартам чытаюць «дзесяць-дзевяць» (яп.: то:кю:, намёк на назву універсальнай крамы Токю, змешчанай у гэтым будынку). ** Тысяча (яп.: 千) — папулярны кампанент японскіх імёнаў і тапонімаў. (гл. ніжэй) Пачынаючы з «ман» (万), у лічбах больш не прапускаюць адзінку ў пачатку: сто іен (яп.: 百円 хяку эн), тысяча іен (яп.: 千円), дзесяць тысяч іен (яп.: 一万円 іціман эн). Лічбы 4 і 9 лічацца ў японскай культуры нешчаслівымі: 4 — амафон слова смерць (яп.: 死 сі), а 9 — амафон слова «пакуты», «гаркі» (яп.: 苦 ку). Таксама нешчаслівым лічыцца 13, але гэта запазычанне аналагічнага страху з амерыканскай і еўрапейскай культур. У сучаснай японскай мове ўсе лічбы, акрамя 4 і 7, чытаюцца праз он’ёмі: 4,79 = «ён тэн нана кю». Тым не меней у назвах месяцаў усе лічбы чытаются праз он’ёмі: красавік — сігацу (яп.: 四月, чацвёрты месяц), ліпень — сіцігацу (яп.: 七月, сёмы месяц), верасень — кугацу (яп.: 九月, дзевяты месяц).
* Хяку пераўтвараеййа ў бяку з-за рэндаку. Ступені дзесяткіВялікія лікіЯпонская сістэма злічэння групуе лічбы ў ліках чацвёркамі, а не тройкамі, як еўрапейская.
Варыятыўнасць утварылася праз з’яўленне старэйшага японскага матэматычнага трактату Дзінкокі, першае выданне якога выйшла ў 1627 годзе. У Дзінкокі змяшчалася мноства памылак, частка якіх была выпраўлена ў выданні 1631 года, а частка — у 1634 годе. Прыклады: (падзяленне лічбаў на групы дадзена дзеля зручнасці ўспрымання)
Калі ў японскім тексце сустракаюцца арабскія лічбы, яны запісваюцца амерыканскім узорам: з коскамі паміж разрадамі кожныя тры лічбы. Еўрапейская натацыя можа ўжывацца таксама пры запісу лікаў лічбамі не больш за ман: 25 000 000 можна запісаць як 2 500万. У японскай мове пры запісе доўгіх лікаў нулі разрадаў прапускаюць, у адрозненне ад кітайскай, дзе нуль абавязковы да запісу: 4002 па-японску запісваецца 四千二 (4*1000 + 2), а па-кітайску — 四千零二 (4*1000, 0, 2). Нягледзячы на гэта, пры чытанні нуль часам прагаворваюць, для гэтага ўжываюць слова тобі (飛び) ці тондэ (飛んで): «ёнсэн тобі ні» замест «ёнсэн ні». Малыя лікіУ японскай мове ёсць дзве сістэмы запісу дзесятковых дробаў. Яны амаль не ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці, але існуюць у некаторых спецыальных галінах, напрыклад, у падліку статыстыкі бейсбалістаў і спартовых команд, а таксама некалькіх ідыёмах, напрыклад, (яп.: 五分五分の勝負, 50 на 50). Першая сістэма:
Гэта сістэма ўжываецца пры ўтварэнні традыцыйных японскіх мер. Другая сістэма лічыць долі інакш:
Гэта сістэма ўжываецца пры называнні коштаў:
За выключэннем «вары» гэта сістэма рэдка ўжываецца. У імёнахІснуюць імены Ціёко (яп.: 千代子, даслоўна «тысяча год» (жаночае)), Цідзуру (яп.: 千鶴, даслоўна «тысяча журавоў» (жаночае)), Цікао (яп.: 千禾夫, даслоўна «муж — тысяча каласоў»), прозвішча Цітака (яп.: 千鷹, даслоўна «тысяча ястрабаў»). Адна з японскіх прэфектур завецца Ціба (яп.: 千葉, даслоўна «тысяча лісцяў»). У анімэ «Сэн і Ціхіро ў палоне духаў» абыгрываецца неадназначнасць чытання іерогліфа 千 — «сэн» альбо «ці»: імя галоўнай гераіні — Ціхіро (яп.: 千尋, даслоўна «тысяча хіро», «бяздонная глыбіня»); вядзьмарка «забірае» імя ў Ціхіро, пакідаючы ёй толькі адзін іерогліф і мяняючы яго чытанне. З таго моменту Ціхіро завуць Сэн (яп.: 千, тысяча). Акрамя таго, ёсць паслядоўнасць мужчынскіх імёнаў, якімі называюць дзяцей у парадку нараджэння:
Пасля Другой сусветнай вайны імёны «больш за» Сабуро амаль выйшлі з ужывання. Акрамя пазначаных імён, ёсць нават Дзюсіро (яп.: 十四郎 дзю:сіро:, чатырнаццаты сын) і Хякуро (яп.: 百郎 хякуро:, соты сын): іх, апроч іншых, маюць акцёр Кабукі Дзюсіро Коноэ (近衛 十四郎) і мангака Хякуро Мурасакі (村崎 百郎). Афіцыйнае ўжываннеАкрамя звычайных іерагліфічных лічбаў, маецца адмысловы набор знакаў, якімі лічбы пазначаюцца ў афіцыйных і фінансавых дакументах дзеля абароны ад падробкі. Яны называюцца дадзі (яп.: 大字). Сёння ўжываюцца дадзі адзінкі, двойкі, тройкі і дзясяткі[1][2][3][4] — гэтыя знакі ў стандартным напісанні лёгка пераўтварыць у іншыя: адзінку — ў двойку, тройку — ў пяцёрку, дзясятку ў тысячу. У афіцыйным запісе адзінка разраду заўсёды ставіцца: 壱百壱拾 (1×100 + 1×10 = 110), звычайна гэты лік запісваецца як 百十. Афіцыйныя лічбы:
Банкноты наміналам 1000 іен, 2000 іен, 5000 іен і 10000 іен маюць маркіроўку афіцыйнымі лічбамі: 壱千, 弐千, 五千, 壱万. Стараяпонскія лічбыУ стараяпонскай былі лічбы, якія сення ўжо не ўжываюцца. Зноскі:
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia