Армянская сістэма злічэння
Армянская сістэма злічэння — гістарычная сістэма злічэння, створаная з выкарыстаннем маюскулаў (вялікіх літар) армянскага алфавіта. У старой сістэме не было пазначэння для лічбы нуль, а лікавыя значэнні асобных літар падсумоўваліся. Прынцыпы, што ляжаць у грунце гэтай сістэмы, такія ж, як у старажытнагрэчаскім злічэнні і старажытнаяўрэйскім злічэнні. У сучаснай Арменіі выкарыстоўваюцца добра ўсім вядомыя арабскія лічбы. Армянскімі ж лічбамі карыстаюцца больш-менш падобна рымскім лічбам у сучаснай англійскай мове, прыкладам: Գարեգին Բ. азначае Гарэгін II і Գ. գլուխ азначат Раздзел III (у загалоўку).
АлгарытмЛікі ў армянскай сістэме злічэння атрымваюцца шляхам простага складання. Армянскія лічэбнікі пішуцца злева направа (як у армянскай мове). Хоць парадак лічбаў не мае значэння, бо выконваецца проста складанне, прынята запісваць іх у парадку змяншэння значэння. Прыклады:
Для лікаў, перавышальных 9000, над адпаведнай літарай малюецца рыса, што азначае множанне лікавага значэння на 10000; г.зн. 10000 пазначаецца літарай Ա з рысай над ёй, 20000 пазначаецца літарай Բ з рысай над ёй і г.д. |
Portal di Ensiklopedia Dunia