Джозеф Конрад
Джозеф Конрад (польск.: Teodor Józef Konrad Korzeniowski; англ.: Joseph Conrad, 3 снежня 1857, Бярдзічаў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн , Англія) — брытанскі пісьменнік і публіцыст польскага паходжання, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе. ТворчасцьДжозеф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навелістаў[10], хоць ён не размаўляў вольна на англійскай мове да свайго дваццацігоддзя. У будучым гаварыў з заўважным польскім акцэнтам. Пісаў аповесці і навелы, дзеянне большасці з якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаванне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару. Конрад быў майстрам празаічнай стылістыкі, прыўнёс выразна неанглійскую трагічную адчувальнасць у англійскую літаратуру[11]. Хаця некалькі яго твораў маюць у сабе адценне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і персанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia