Джордж Паджэт Томсан
Джордж Паджэт То́мсан[7] (англ.: George Paget Thomson; 3 мая 1892 — 10 верасня 1975) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1937). Прэмія прысуджана «за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях» (сумесна з Джозефам Дэвісанам). БіяграфіяДжордж Томсан нарадзіўся ў сям’і лаўрэата Нобелеўскай прэміі фізіка Дж. Дж. Томсана і Розы Элізабет Паджэт — дачкі прафесара медыцыны ў Кембрыджы. Томсан наведваў прыватную школу Пірса ў Кембрыджы, затым быў студэнтам Трыніці-каледжа ў Кембрыджскім універсітэце да пачатку Першай сусветнай вайны, падчас якой ён ваяваў у пяхоце. Пасля непрацяглай вайсковай службы ў Францыі ён працаваў у галіне аэрадынамікі, сярод іншых месцаў і ў Фарнбора. Да 1919 года працаваў у Трыніці-каледжы[7]. З 1922 года прафесар Абердзінскага ўніверсітэта, з 1930 года — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі ў Лондане[7]. У 1952—1962 гадах Д. Томсан узначальваў каледж у Кембрыджы[7]. Навуковая дзейнасцьД. П. Томсану належаць навуковыя працы атамная і ядзернай фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, электрычных разрадах у газах, па аэрадынаміцы. Незалежна ад К. Д. Дэвісана і Л. Джэрмера адкрыў дыфракцыю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў (карпускулярна-хвалевы дуалізм). Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак развіццю электронаграфіі. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia