Джэйш аль-Муамаль
Джэйш аль-Муамаль (араб. جَيْش الْمُؤَمَّل, бел.: Чаканая армія) — шыіцкая ісламісцкая групоўка з ліку так званых «прыватных апалчэнняў», якую ўзначаліў Саад Савад. Удзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака. Першапачаткова ўзнікла як адна з фракцый садрысцкага руху, атрымліваючы падтрымку ад Ірана і былога прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі. Далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі» пад пазначэннем «91-я брыгада». Гісторыя«Джэйш аль-Муамаль» узнікла з-за рознагалоссяў унутры садрысцкага руху[2][3], калі пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі лідар садрыстаў Муктада ас-Садр вырашыў не дапамагаць ураду Башара Асада, што выклікала незадаволенасць сярод яго паслядоўнікаў. Адзін з камандзіраў яго апалчэнняў, Саад Савар, адкрыта заявіў пра разрыў з Садрам і адправіўся ў Дамаск[4][5], дзе далучыўся да групоўкі «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам». У яе складзе ён удзельнічаў у барацьбе супраць сірыйскіх паўстанцаў[3]. Ішоў час, спрэчкі аб кіраўніцтве і курсе руху працягваліся, пры гэтым шэраг фракцый ужо паспелі адкалоцца[2]. Вярнуўшыся ў Ірак, Саад Савар здолеў з’яднаць значную колькасць незадаволеных садрыстаў вакол сябе[4] і ў чэрвені 2016 года абвясціў аб заснаванні групоўкі «Джэйш аль-Муамаль»[2]. Арганізацыя атрымала істотную дапамогу ад Нуры аль-Малікі, былога прэм’ер-міністра Ірака і суперніка Муктады ас-Садра[2], які падаў ёй 3 мільёны долараў ЗША, зброю і падтрымку шэрагу племянных шэйхаў у Цэнтральным і Паўднёвым Іраку[4]. Сааду Савару таксама садзейнічалі Іран і іншыя былыя апалчэнні садрысцкага руху, такіх як «Асаіб Ахль аль-Хак»[2]. З тых часоў «Джэйш аль-Муамаль» дзейнічала ў Сірыі[3] і Іраку, дзе ўвайшла ў склад Сіл народнага мабілізацыі як «99-я брыгада»[5]. У сярэдзіне 2018 года яна ўдзельнічала у антыпаўстанцкіх аперацыях супраць ІДІЛ у правінцыі Салах-эд-Дзін[6]. АрганізацыяШтаб-кватэра размешчана ў Садр-Сіці, Багдад[2], дзе групоўка набрала большую частку сваіх байцоў[3]. Шэраг прыхільнікаў Нуры аль-Малікі ў Цэнтральным і Паўднёвым Іраку таксама далучыліся да апалчэння або, па меншай меры, выказалі яму сваю падтрымку[4]. У адрозненне ад Муктады ас-Садра, які засяроджаны на Іраку, Саад Савар падкрэсліваў сваю гатоўнасць аказваць ваенную падтрымку шыіцкім групоўкам за межамі сваёй роднай краіны. Такім чынам, яго фракцыя дзейнічае як у Іраку, так і ў Сірыі. У той жа час яна заявіла аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць хусітаў у грамадзянскай вайне ў Емене і змагацца з бахрэйнскай апазіцыяй супраць суніцкага Дома Халіфы[2]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia