Джэніфер Конелі
Джэніфер Лін Конелі (англ.: Jennifer Lynn Connelly; нар. 12 снежня 1970, Кейра, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса. У кіно здымаецца з дзяцінства, але вядомасці дабілася з выхадам фільмаў «Цёмны горад» (1998), «Рэквіем па мары» (2000), «Гульні розуму» (2001), за апошні з якіх яна атрымала ўзнагароды «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана», а таксама намінацыю на прэмію Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Найлепшая актрыса». Яна таксама вядома сваімі ролямі ў карцінах пад назвамі «Халк» (2003), «Дом з пяску і туману» (2003), «Крывавы дыямент» (2006), «Як малыя дзеці» (2006), «Дзень, калі Зямля спынілася» (2008), «Абяцаць — не значыць ажаніцца» (2009) і «Топ Ган: Мэверык» (2022). З 2005 года актрыса з’яўляецца паслом у галіне правоў чалавека ў арганізацыі Amnesty International. На працягу ўсёй кар’еры ўключалася рознымі часопісамі, у тым ліку People, Time, Vanity Fair і Esquire, у спіс самых прыгожых жанчын планеты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia