Этэль Бэрымар
Этэль Бэрымар (англ.: Ethel Barrymore, 15 жніўня 1879 — 18 чэрвеня 1959) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар», адна з членаў акцёрскага сямейства Бэрымараў. БіяграфіяУпершыню на вялікім экране яна з’явілася ў 1914 годзе, але актыўную кінакар’еру пачала толькі з 1940-х гадоў пасля свайго пераезду ў Галівуд. Адзінымі двума фільмамі, у якіх яна знялася разам з двума братамі, сталі «Нацыянальны парад чырвонага крыжа» (1917) і «Распуцін і імператрыца» (1932). У 1945 годзе за сваю ролю ў фільме «Толькі самотнае сэрца» Этэль Бэрымор была ўдастоена прэміі «Оскар» у намінацыі «найлепшая актрыса другога плана». Іншымі вядомымі кінакарцінамі з яе ўдзелам сталі «Шрубавая лесвіца» (1945), «Справа Парадайна» (1947), «Партрэт Джэні» (1948) і «Паўночны пацалунак» (1948). У 1950-я гады актрыса некалькі разоў з’явілася і на тэлебачанні, выканаўшы невялікія ролі ў шэрагу тэлесерыялаў. У 1900 годзе Уінстан Чэрчыль прапаноўваў Этэль Бэрымар стаць яго жонкай, але яна адмовілася. 14 сакавіка 1909 гады яна выйшла замуж за Расэла Грысвольда Колта. У іх было трое дзяцей: актрыса і спявачка Этэль Бэрымар Колт (1912—1977), Самуэль Колт (1909—1986) і Джон Дру Колт (1913—1975). У 1923 годзе пара расталася. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia