Кэтрын Зета-Джонс
Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса. БіяграфіяНарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар. Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно. Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць. У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага». Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden. Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына. Абраная фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia