Джэфры Джэйкаб Абрамс
Джэфры Джэйкаб Абрамс (англ.: Jeffrey Jacob Abrams; 27 чэрвеня 1966, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі кіна- і тэлепрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, кампазітар і рэжысёр. Уласнік фільмавай майстэрні Bad Robot Productions. Яго бацька тэлепрадзюсар Геральд У. Абрамс. Зацікаўленасць кінаіндустрыяй адбылося ў восем гадоў, калі яго дзед узяў на экскурс да фірмы Universal. Праз некалькі год зрабіў шмат фільмаў, якія дасылаў на разнастайныя кінафестывалі і атрымаў некалькі ўзнагародаў. Сусветную вядомасць Абрамсу прынеслі паспяховыя тэлевізійныя праекты кампаніі «ABC Entertainment» — серыялы «Шпіёнка» і «Згубленыя», калі прапанаваў неардынарныя канцэпцыі захапляльных сцэнараў. Абодва серыялы здабылі хутка прызнанне ў свеце. Самы маштабны праект Абрамса — «Зорны шлях» — выйшаў на кінаэкраны ў маі 2009 года. Заснавальнік кампаніі Bad Robot. Выбраная фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia