Міколка-паравоз (фільм)
«Міколка-паравоз» — савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе. Апісанне сюжэтуФільм апавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне фільма пачынае разгортвацца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне-цяплушцы. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае — падзеі ў краіне пачынаюць мяняцца з дзіўнай хуткасцю, і хатка яго бацькі аказваецца ў цэнтры гэтых падзей, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пазней у гады грамадзянскай вайны разам з дарослымі Міколка прымае ўдзел у барацьбе супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў. Калі станцыю захапілі ворагі, ён разам з бацькам сыходзіць да партызанаў. Пры набліжэнні Чырвонай арміі немцы збіраліся вывезці і рэквізаваць маёмасць і зброю. Каб перашкодзіць гэтаму, партызанскі атрад атакуе станцыю, але сілы няроўныя. Па дапамогу адпраўляюць паравоз, які Міколку давядзецца весці самому. У ролях
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia