Дзмітрый Аляксандравіч Юзвовіч
Дзмітрый Юзвовіч (нар. 25 студзеня 1989, Слонім) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераПершым прафесійным клубам быў клуб ПМЦ, які выступаў у Другой лізе. Потым гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан») і гродзенскім «Нёмане». У студзені 2012 года, пасля распаду «Партызана», зноў апынуўся у «Нёмане», дзе гуляў за дубль. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Смаргоні». Пасля заканчэння арэнды вярнуўся ў Гродна, але сезон 2013 распачаў у складзе «Баранавічаў» у Другой лізе. У жніўні 2013 года перайшоў у «Слонім»[1]. У складзе слонімскага клуба на працягу двух гадоў заставаўся асноўным нападнікам. У жніўні 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[2]. У складзе смалявіцкага клуба стаў выхадзіць на замену. 27 верасня 2015 года ў матчы з «Кобрынам» атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, пасля чаго пакінуў Смалявічы і завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевую зборную Беларусі, забіў там два мячы. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia