Дзмітрый Вячаслававіч Віцько
Зміцер Віцько, поўнае імя Дзмітрый Вячаслававіч Віцько (нар. 6 сакавіка 1981, Прусы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, картограф, рэдактар. Спецыяліст па вайскова-палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2008)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 6 сакавіка 1981 года ў Прусах Старадарожскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыў у 2003 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2003 годзе працаваў настаўнікам гісторыі Старынскай базавай школы Стаўбцоўскага раёна[1]. У 2007 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Міжусобная барацьба магнацкіх груповак у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVII — пачатку XVIII ст.»[1] У 2007—2010 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. З 2010 года вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. Да 2018 года рэдактар часопіса «Arche. Пачатак», кніжнага выдавецтва «Гайсак»[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе ваенную гісторыю ранняга Новага часу, грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1696—1702 гадах, удзел Вялікага Княства Літоўскага ў Паўночнай вайне ў 1702—1709 гадах, гісторыю парламентарызму ў Вялікім Княстве Літоўскім, мікрагісторыю, гістарычную геаграфію і картаграфію[1]. Выдавец навуковай спадчыны гісторыка Мікалая Улашчыка[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia