Палажэвіцкі сельсавет
Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы. ГеаграфіяСельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці. ГісторыяПалажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. У 1967 годзе ў склад сельсавета з Старадарожскага сельсавета перададзена вёска Шчыты[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[3]. Населеныя пунктыУ склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1402 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1218 чалавек[6]. Вытворчая сфера
Сацыяльна-культурная сфера
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia