Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч
Дзмітрый Лявонцьевіч Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археолаг, архівіст, археограф. Спецыяліст па генеалогіі беларускай шляхты XVI—XVIII ст.[1]. БіяграфіяНарадзіўся 11 сакавіка 1966 года ў Бабруйску[1]. Скончыў у 1990 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы[1]. 3 1988 года працаваў археолагам у вытворчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. У 1992—2016 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: у 1992—2004 гадах вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, загадчык сектара геральдыкі, з 2004 года загадчык аддзела публікацыі дакументаў[1]. У 2013—2016 гадах намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». У 2016—2018 гадах дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. З 2018 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі[1]. Праходзіў стажыроўку ў Люблінскім, Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча)[1]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю і культуру гарадоў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбургскага права, дзяржаўных устаноў ВКЛ; дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генеалогіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[2]. Адзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградскай шляхты» (Мінск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Мінск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Мінск, 2000). УзнагародыЧалавек 2012 года ў Беларусі як адзін з энтузіястаў, што вярнулі ў краіну Статут ВКЛ 1588 г[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia