Дзмітрый Яўгенавіч Ліхтаровіч
Дзмітрый Ліхтаровіч (нар. 1 сакавіка 1978, Магілёў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. На працягу 14 гадоў выступаў за футбольны клуб БАТЭ, з 2009 па 2015 гады быў яго капітанам. З’яўляецца 12-разовым чэмпіёнам Беларусі. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера БАТЭ. Клубная кар’ераВыхаванец магілёўскага футбола, доўгі час гуляў за мясцовы «Дняпро-Трансмаш», у складзе якога стаў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе. У 2001 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, за які бесперапынна гуляў на працягу 14 гадоў. У 2009 годзе стаў капітанам каманды. 1 кастрычніка 2009 года забіў першы ў гісторыі гол беларускіх клубаў у групавым этапе Лігі Еўропы (у браму «Эвертана»). Пачынаючы з 2011 года стаў радзей з’яўляцца на полі, вельмі рэдка праводзіў усе 90 хвілін. Тым не менш, працягваў быць капітанам. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3], а ў студзені 2015 года стала вядома, што Дзмітрый застанецца ў камандзе і ў сезоне 2015[4]. У студзені 2016 года Ліхтаровіч прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[5]. З’яўляецца дванаццаціразовым чэмпіёнам Беларусі — рэкордная колькасць чэмпіёнскіх тытулаў. Міжнародная кар’ераГуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2007 годзе згуляў у таварыскім матчы нацыянальнай зборнай Беларусі супраць зборнай Ірана. Трэнерская кар’ераНеўзабаве пасля завяршэння кар’еры быў прызначаны асістэнтам галоўнага трэнера дубліруючага склада БАТЭ Ігара Чумачэнкі[6], працаваў у дублі на працягу чатырох гадоў. У студзені 2020 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Кірыла Альшэўскага ў асноўнай камандзе барысаўчан[7]. Са студзеня 2021 года вярнуўся ў трэнерскі штаб дубля. У студзені 2023 года зноў стаў памочнікам Альшэўскага ў асноўнай камандзе[8]. Застаўся ў трэнерскім штабе асноўнай каманды і пасля прызначэння ў студзені 2024 года новым галоўным трэнерам Ігара Крывушэнкі[9]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia