Дзіванна звычайная
Дзіва́нна звыча́йная[1][2][3] (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода дзіванна (Verbascum) сямейства залознікавых (Scrophulariaceae). НазваДзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна[4], дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік[5][6][7], дзівена[8], мядзве́джае ву́ха[2]. Батанічнае апісанне
Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы[2]. Распаўсюджанне і экалогіяДзіванна звычайная распаўсюджаная амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесеная і натуралізаваная ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі. Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку[2]. Значэнне і выкарыстаннеЯк лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне[2]. Добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ім соты[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia