Дзіравы камень каптарунскіДзіравы камень каптарунскі ці Святы камень — валун, які ляжыць у лесе недалёка ад вёскі Каптаруны Пастаўскага раёна. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. АпісаннеВалун памерамі 2,45 × 1,85 × 1,0 м, з дзіркай — конусападобным паглыбленнем з папярочнікам да 15 см і глыбінёй да 20 см. ЛегендаВалун мае культавае значэнне: мясцовыя жыхары пакланяліся яму на працягу стагоддзяў і да сённяшняга дня прыносяць да каменя ахвяраванні. У 1993 годзе там былі выяўлены савецкія грошы, беларускія «зайчыкі», літоўскія літы. Вада з дзіркі (знаходзіцца там пастаянна) лічыцца гаючай: пры хваробах ёю абмываліся, прамывалі вочы. Раней падчас рэлігійных свят да каменя прыходзілі вернікі. Гэты валун можа не толькі лячыць, але і караць. Па словах мясцовых жыхароў:
НазваНазва "дзіравы", найбольш верагодна, не аўтэнтычная, бо не засведчана, каб так называлі сакральныя камяні з адтулінамі, з паглыбленнямі, з "чашамі" (прыроднымі або высвідраванымі чалавекам з сакральнымі мэтамі). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia