Рамальдаўскі камень

Рамальдаўскі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе ў квартале № 6 Асінторфскага лясніцтва, за 2 км на паўночны ахад ад в. Рамальдава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня З м, вышыня 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб'ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з заходняй Фінляндыі. На паверхні валуна растуць імхі і лішайнікі розных відаў. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе. Плошча помніка — 11,1 м², плошча ахоўнай зоны — 87,3 м².

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya