Сітцаўскі дуб-волат

Сітцаўскі дуб-волат

Сі́тцаўскі дуб-волат — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння у вёсцы Сітцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Дрэва дуба звычайнага. Узрост каля 500 гадоў. Вышыня складае 26 м, дыяметр 2 м. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Паводле народнага падання, пад дубам адпачываў нацыянальны герой Беларусі і Польшчы Тадэвуш Касцюшка. Сітцаўскаму дубу-волату прысвечана «Балада пра дуб саўгаса Сітцы» народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya