Багушэвіцкі камень з рыбкамі
Багушэвіцкі камень з рыбкамі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца паблізу вёскі Багушэвічы (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць), за 0,5 км на захад ад хутара Пацэвічаў. АпісаннеВалун ружовага граніту памерамі 1,95 х 1,5 м і вышынёй 1,3 м. Мясцовыя жыхары называюць яго «камень з рыбкамі», бо на бакавой паверхні валуна бачна ўключэнне (ксеналіт) іншай пароды — шэрага гнейсу, у форме эліпса (0,85 х 0,25 м). Гнейс часткова разбурыўся і ўтварылася паглыбленне. У верхняй частцы валуна выступае яшчэ адзін эліпс меншых памераў. Магчыма, прыродныя абрысы ўключэнняў дапрацаваны чалавекам, каб болей нагадваць рыб. Паданне![]() Паводле падання, выяву рыбак стварылі французы ў 19 ст. каб пазначыць месца захавання скарбу. Быццам, большая з «рыбак» (эліпсаў) паказвае кірунак скарбу і адлегласць да скарбу, а меншая — глыбіню, на якой ён закапаны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia