Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы
«Дзіцячы атлас Беларусі. Замкі, крэпасці, бажніцы» — кніга, прысвечаная помнікам беларускай архітэктары[1]; навукова-папулярнае выданне. Выдадзена ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2019 годзе. Аўтар тэксту і ўкладальнік — Яраш Малішэўскі. Рэдактар — А. В. Спрынчан. ЗместКніга з’яўляецца своеасаблівай ілюстраванай энцыклапедыяй[2]. У кнізе прадстаўлены 101 помнік беларускага дойлідства[3] — старажытныя замкі, мураваныя крэпасці, каменныя і драўляныя бажніцы — касцёлы, цэрквы, мячэці, сінагогі[4]. У атласе змешчаны як існуючыя помнікі, так і даўно зруйнаваныя, але адноўленыя ў малюнках[5]. Матэрыял у кнізе пададзены ўпарадкавана, па абласцях – для лягчэйшай арыентацыі[4]. У кнізе прадугледжана магчымасць адзначыць мясціны, у якіх ужо пабывалі, — зафарбаваўшы сэрца, якое намалявана каля кожнага помніка архітэктуры[2]. Прэзентацыя17 мая 2019 года ў мінскай бібліятэцы імя Цёткі адбылася прэзентацыя кнігі. На прэзентацыі прысутнічала шмат цікавых гасцёў — беларускія літаратары, музыканты, гісторыкі, журналісты. Многія з іх так ці інакш звязаны з мясцінамі, пра якія гаворыцца ў кнізе. Яны расказалі свае гісторыі, звязаныя з гэтымі мясцінамі і помнікамі, пра якія ўзгадана ў кнізе. Сярод выступоўцаў былі галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп, мовазнавец Юрый Пацюпа, паэт і журналіст Міхась Скобла, паэтэса і этнакультуролаг Антаніна Хатэнка, гісторык-архівіст Вольга Бабкова, рэстаўратар Ігар Сурмачэўскі, гісторык мастацтва Галіна Флікоп-Світа. Музычную атмасферу стваралі сам Яраш Мальшэўскі, юная цымбалістка Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, музыка Піт Паўлаў і фолк-гурт «Астроўна»[2]. Галоўны рэдактар «Мастацкай літаратуры» Віктар Шніп зазначыў, што гэтая кніга — найлепшая з усіх выдадзеных за апошні час выдавецтвам[2]. 27 мая 2019 года кніга была прэзентавана на мінскіх курсах «Мова нанова»[3].
Літаратура
Спасылкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia