Долар Саламонавых Астравоў
Долар Саламонавых Астравоў (англ.: Solomon Islands dollar) — нацыянальная валюта Саламонавых Астравоў, падзяляецца на 100 цэнтаў. ГісторыяУ гады брытанскага пратэктарата афіцыйнай грашовай адзінкай архіпелага з’яўляўся фунт Саламонавых Астравоў, затым аўстралійскі фунт і, нарэшце, аўстралійскі долар. Долар Саламонавых Астравоў пачаў уводзіцца ў абарачэнне з 24 кастрычніка 1977 года, замяніўшы сабой аўстралійскі долар. Сваю назву валюта атрымала ў гонар аўстралійскай валюты. З моманту набыцця незалежнасці ў 1978 годзе новая валюта зрабілася афіцыйнай грашовай адзінкай маладой дзяржавы. На працягу двух гадоў долар Саламонавых Астравоў быў прывязаны да аўстралійскага долара. У 1983 годзе ўраду Саламонавы Астравоў удалося ўмацаваць долар, прыраўняўшы яго да аўстралійскага долара. У снежні 1997 года ўрад правёў дэвальвацыю да амерыканскага долара на 20 %. МанетыУ 2006 годзе Цэнтральны банк Саламонавых Астравоў спыніў чаканку манет наміналамі 1 і 2 цэнта, бо вытворчыя выдаткі пры існуючай цане на метал значна перавышалі іх вартасць. Апошняя серыя манет з датай 2012 года складаецца з наміналаў у 10, 20, 50 цэнтаў, а таксама 1 і 2 долары. БанкнотыБанкноты былі ўведзены ў абарачэнне ў 1977 годзе наміналамі 2, 5 і 10 долараў. У 1981 у абарачэнне выйшла купюра вартасцю 20 долараў, а ў 1986 — 50 долараў. Частка купюр надрукавана на палімернай аснове. Банкноты, якія выпускаліся да 1986 года, упрыгожаны партрэтам англійскай каралевы Лізаветы II. Пасля 1986 года ў абарачэнне выйшлі купюры з дзяржаўным гербам Саламонавых Астравоў. У 2006 годзе Цэнтральны банк Саламонавых Астравоў выпусціў купюру наміналам 100 долараў. Рашэнне аб увядзенні ў абарачэнне новай купюры было прынята ў сувязі з павышаным выкарыстаннем 50-доларавых купюр, запас якіх у цэнтральным сховішчы Банка стаў змяншацца. |
Portal di Ensiklopedia Dunia