Федэратыўныя Штаты Мікранезіі
Федэратыўныя Штаты Мікранезіі (англ.: Federated States of Micronesia) — дзяржава ў Акіяніі, на поўнач ад вострава Новая Гвінея. Тэрыторыя складаецца з 607 астравоў у архіпелагу Каралінскія астравы. Тэрыторыя пачала засяляцца ў 2 тыс. да н.э. Паступова тут узнікла дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам на востраве Яп. З V да XV стагоддзя дынастыя Саўдэлэур кіравала навакольнымі астравамі з насельніцтвам каля 25 000 чалавек. Еўрапейцы адкрылі астравы ў XVII стагоддзі, і да XIX ст. тэрыторыя належала Іспаніі. У 1889 Германія выкупіла астравы, а ў 1914 іх захапіла Японія. Падчас Другой Сусветнай вайны тэрыторыя астравоў была занята ЗША, якія і кіравалі імі згодна з мандатам ААН (у складзе Падапечных тэрыторый Ціхаакеанскія астравы). У 1978 годзе Каралінскія астравы атрымалі статус «Свабодна асацыяванай з ЗША тэрыторыі». У 1986 годзе фармальна атрымалі незалежнасць. Адміністрацыйны падзелФедератыўныя Штаты уключаюць 4 штата:
Зноскі
СпасылкіУрад
Асноўныя
|
Portal di Ensiklopedia Dunia