Науру

Рэспубліка Науру
наўр.: Ripublik Naoero
англ.: Republic of Nauru
Дэвіз: «God’s Will First»
«Боская воля перадусім»
Гімн: «Nauru Bwiema»
Дата незалежнасці 31 студзеня 1968 (ад Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі)
Афіцыйныя мовы англійская, наўруанская
Сталіца няма;
органы ўлады знаходзяцца ў акрузе Ярэн
Найбуйнейшыя гарады гарадоў няма;
найбуйнейшыя акругі: Дэнігамоду, Мененг, Айва
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Спікер Парламента
Бэран Уака
Людвіг Скоці
Тэрыторыя
 • Агулам 21 км²
 • % воднай паверхні 0,57
Насельніцтва Науру
 • Ацэнка (2011) 9,378 чал. (216-я)
 • Перапіс (2006) 9,275 чал.
 • Шчыльнасць 447 чал./км² (23-е месца)
ВУП (ППЗ)
 • разам (2005) 60 млн дол. (194-е месца)
 • На душу насельніцтва 5,000 дол. (132-е месца)
ВУП (намінал)
 • разам (2013) 121 млн дол. (193-е месца)
 • На душу насельніцтва 15,211 дол. (51-е месца)
Валюта аўстралійскі долар
Інтэрнэт-дамен .nr
Код ISO NR
Код МАК NRU
Тэлефонны код +674[1]
Часавыя паясы UTC+12 і Pacific/Nauru[d][2]
Аўтамабільны рух злева[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нау́ру (наўр.: Naoero, англ.: Nauru [ˈnaʊruː]) — карлікавая дзяржава на аднайменным каралавым востраве ў заходняй частцы Ціхага акіяна плошчай 21,3 км² і насельніцтвам каля 13 тысяч чалавек. Незалежнасць абвешчаная ў 1968 годзе. Востраў Науру знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад экватара. Бліжэйшы востраў Банаба знаходзіцца за 291 км на ўсход і адносіцца да рэспублікі Кірыбаці. Науру з’яўляецца самай маленькай незалежнай рэспублікай на Зямлі, самай маленькай астраўной дзяржавай, самай маленькай дзяржавай за межамі Еўропы і адзінай у свеце рэспублікай без афіцыйнай сталіцы. Дзяржава ўваходзіць у Садружнасць Нацый. 14 верасня 1999 Рэспубліка Науру была прынятая ў ААН. Науру — член Паўднёваціхаакіянскай камісіі  (англ.) і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Гісторыя

Першым з еўрапейцаў на востраве высадзіўся ў 1798 г. англійскі мараплавец Дж. Ферн. З 1830-х гг. пачалася каланізацыя краіны. У 1888 г. востраў анексіравала Германія і далучыла да свайго пратэктарату Маршалавы астравы. У 1898 г. тут выяўлены вялікія запасы фасфатаў, з 1906 г. іх распрацоўвала Брытанская ціхаакіянская фасфатная кампанія. У 1914 г. востраў акупіравалі войскі Аўстраліі, якая ў 1919 г. атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ім (разам з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй). У 19421945 гг. заняты японскімі войскамі. З 1947 г. падапечная тэрыторыя ААН, зноў кандамініум Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. На мяжы 1940-х — 1950-х гг. у краіне ўзмацніўся рух за незалежнасць. У 1951 г. на аснове створанага яшчэ ў 1927 г. Савета Правадыроў заснаваны Науруанскі Савет Мясцовага Самакіравання, у 1966 г. — Заканадаўчы і Выканаўчы Саветы.

31 студзеня 1968 г. абвешчана незалежнасць Науру. Паводле канстытуцыі 1968 г. першым прэзідэнтам абраны Хамер ДэРобарт. У 1970 г. усе правы на здабычу і продаж фасфатаў перайшлі да Nauru Phosphate Corporation, што дазволіла Науру мець адзін з найвышэйшых стандартаў жыцця ў Акіяніі за кошт іх экспарту.

Ушанаванне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Віківандроўка — 2006.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
  3. http://chartsbin.com/view/edr
  4. "(570814) Nauru = 2006 WY" (PDF). WGSBN Bulletin(англ.). 2 (1). IAU: 10. 17 January 2022. Праверана 2023-01-05.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya